Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанская рада АДС зьвярнулася да апазыцыйных партый і рухаў


На апошнім пасяджэньні кааліцыі Аршанскіх дэмакратычных сіл быў прыняты зварот да лідэраў дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі з заклікам дамовіцца паміж сабою і вылучыць адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на бліжэйшыя прэзыдэнцкія выбары.

"Сёньня ўсе дэмакратычныя сілы маюць на мэце стварэньне дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавы. З гэтай прычыны мы заклікаем прадстаўнікоў усіх апазыцыйных сілаў, якія падзяляюць дэмакаратычныя эўрапейскія каштоўнасці, адкінуць у бок амбіцыі і выпрацаваць мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата на будучых выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”, -- гаворыцца ў звароце аршанскіх актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG