Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 траўня ў праваслаўных храмах Беларусі адбудуцца набажэнствы ў пазбаўленьне ад звычкі да алькаголю.

Паводле праваслаўнай традыцыяй, 18 траўня людзі, якія пакутуюць на п'янства і наркаманіі, ідуць у царкву, ставяць сьвечкі перад іконай "Няўпівальная чаша" і моляцца, каб пазбавіцца ад граху "вінапіцьця".

Як паведамілі агенцтву Інтэрфакс у Менскім наркалягічным дыспансэры, на уліку ў сталіцы стаіць 37,5 тысяч чалавек. Аднак, па словах нарколягаў, каб вылічыць рэальную карціну алькагалізацыі насельніцтва, трэба афіцыйную лічбу памножыць на 7.

Некалькі гадоў таму ў Менаску зарэгістраваная максымальная колькасьць людзей, якія пакутуюць алькагольнай залежнасьцю, -- больш за 200 тысяч чалавек. Упершыню перавышаная колькасьць людзей, якія пакутуюць на псыхічныя хваробы.
XS
SM
MD
LG