Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэйшэйра аб правах чалавека: "Асобныя факты выклікаюць наш неcпакой"


 Жазэ Мануэл Пінту Тэйшэйра

Жазэ Мануэл Пінту Тэйшэйра

Кіраўнік Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі і ва Ўкраіне Жазэ Мануэл Пінту Тэйшэйра, адказваючы на пытаньне пра стан правоў чалавека, заявіў: "Не магу сказаць, што з тых часоў (ад восені 2008-га, калі Беларусь і Эўразьвяз пачалі наладжваць стасункі) былі значныя станоўчыя крокі. Фактычна наадварот - асобныя факты выклікаюць наш непакой. Мы хацелі б бачыць больш прагрэсу і, вядома, не рэгрэсу".


"Дыялёг працягваецца і важна, каб працягваўся. Пакуль рана казаць пра супрацоўніцтва на высокім узроўні, але мы спадзяемся, што і для яго зьявяцца ўмовы. Працягваючы дыялёг, мы спадзяемся на вынік", - заявіў Мануэл Пінту Тэйшэйра ў інтэрвію БелаПАН.

"Ці ідуць перамовы пра ратыфікацыю Пагадненьня пра партнэрства і супрацоўніцтва?
"

"Не, ратыфікацыя не завершаная і няма рашэньня пра перамовы. Між тым, хутка стартуе такі вельмі важны працэс, як палягчэньне візавага рэжыму. Пакуль няма тэрмінаў, усе перамовы на стадыі падрыхтоўкі. Іх старт таксама залежыць ад эвалюцыі "вясны" нашых адносін."

"Ці абмяркоўваецца вяртаньне Беларусі ў Абагульненую сыстэму прэфэрэнцыяў?"

"Вяртаньне ў АСП зьвязана з паляпшэньнем умоваў працы прафсаюзаў і завязана на дыялёг зь Міжнароднай арганізацыяй працы."

"Ці заплянаваны візыты чыноўнікаў высокага ўзроўню з Брусэлю?"

"Зараз такіх плянаў няма."

XS
SM
MD
LG