Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыяршы экзарх Беларусі, мітрапаліт менскі і слуцкі Філарэт сказаў у Ватыкане, што для католікаў і праваслаўных наступіў час зрабіць рашучыя крокі ў кірунку поўнага адзінства.

Пра гэта паведаміла "Сибирская католическая газета", пішучы пра канфэрэнцыю, прысьвечаную міласэрнасьці, якая адбылася ў Ватыкане ў пачатку траўня.

Мітрапаліт Філарэт быў кіраўніком дэлегацыі Расейскай праваслаўнай царквы на гэтай канфэрэнцыі і, як трэба меркаваць, адносна адзінства агучваў ня толькі сваю прыватную думку, але і думку Патрыярха РПЦ Кірыла.

"Усе мы спадзяемся, што асабістая сустрэча Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI і Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла ўжо не за гарамі", — цытуе словы Філарэта ў Ватыкане "Сибирская католическая газета".

19-20 траўня ў Ватыкане пройдуць "Дні рускай культуры і духоўнасьці". Іх кульмінацыяй будзе канцэрт, прысьвечаны Папу Бэнэдыкту XVI — як падарунак ад Патрыярха Кірыла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG