Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане затрыманы дарадца Бакіева


Як вынікае з заявы кіргіскіх спэцслужбаў, затрыманыя некалькі былых чыноўнікаў і дэпутатаў, якіх абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады на поўдні краіны. Сярод затрыманых называюцца колішні дарадца зрынутага ў красавіку прэзыдэнта Курманбека Бакіева Усэн Сыдыкаў, а таксама лідэр кіргіскіх камуністаў Ісхак Масаліеў.
Паведамляецца, што Сыдыкаў ўступіў у змову з Масаліевым, а таксама 40 экс-дэпутатамі з прапрэзыдэнцкай фракцыі "Ак-жол" ды іншымі асобамі з мэтай гвалтоўнага захопу ўлады ў Ошскай, Джалал-Абадзкай і Баткенскай абласьцях, з захопам у закладнікі кіраўнікоў улады і выстаўленьнем палітычных патрабаваньняў.
XS
SM
MD
LG