Лінкі ўнівэрсальнага доступу

109 падворкаў і 35 жылых дамоў застаюцца падтопленымі пасьля залевы, якай прайшла ў Бабруйску 16 траўня.

Жыхар Бабруйску Алесь Чыгір паведаміў “Свабодзе”, што найбольш пацярпелі прыбярэжныя вуліцы Бярэзіны – Абвадная ды Халтурына.

“На гэтых вуліцах каля 150 дамоў. З-за кепскай ліўневай каналізацыі іх затапляе часта. Яны самыя занядбаныя ў горадзе. Я бачыў паваленыя платы, размытыя дарогі. Вада стаіць у нядаўна засеяных гародах”, - сьведчыць Алесь Чыгір.
XS
SM
MD
LG