Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе ізноў не працуюць аэрапорты


Вульканічны попел зь Ісьляндыі стварае новыя перашкоды для вандровак турыстаў розных краінаў. Напярэдадні свае галоўныя аэрапорты зачыніла Вялікая Брытанія. Прынамсі да сярэдзіны сёньняшняга дня будуць адмененыя рэйсы ў аэрапортах Нідэрляндаў і іншых.
Мяркуецца, што цяперашнія абмежаваньні ў паветры, хутчэй за ўсё, будуць непрацяглымі. Воблака перамяшчаецца даволі хутка на поўдзень. У сярэдзіне красавіка з-за вульканічнага попелу аэрапорты на большай частцы Эўропы былі зачыненыя на некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG