Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч запрашае на юбілей Караткевіча


Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшкевіч

20 траўня Зьміцер Вайцюшкевіч і "WZ-Orkiestra" запрашаюць на прэм'еру праграмы, прысьвечанай 80-й гадавіне з дня народзінаў Уладзімера Караткевіча. Канцэрт з сымбалічнай назвай "Дзе мой край?" пройдзе ў Доме вэтэранаў.


Падчас выступу прагучаць песьні з нявыдадзенага супольнага праекту "Скрыпка дрыгвы" ("Безгаловая Венэра", "Мора", "Дзе мой край"), а таксама творы, адмыслова напісаныя для канцэрта -- "Карчма", "Заяц варыць піва", "Імпрэсія" і іншыя. Усяго "WZ-Orkiestra" выканае 13 кампазыцыяў на вершы Ўладзіміра Караткевіча.

"Цяпер Караткевіч яднае і чэсных, і нячэсных, і гэта выдатна!", -- адзначае Зьміцер. -- Я ўпэўнены, што гэта будзе адзін з самых прыгожых маіх канцэртаў, бо гэта -- Караткевіч. Ад арханёлаў да безгаловай Вэнэры, ад патрыётыкі да гумарыстычных вершаў. Мяркую, што ў Беларусі няма людзей, што не любяць Ўладзіміра Караткевіча, таму нашай праграме проста наканаваны посьпех. Пасьля канцэрта мы плянуем выдаць "live-плыту" с запісам выступа".
XS
SM
MD
LG