Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі адбыліся выпрабаваньні балістычнай ракеты


Як падае Міністэрства абароны Індыі, сёньняшнія выпрабаваньні ў штаце Арыса балістычнай ракеты Agni-2 сярэдняга радыюсу дзеяньня прайшлі пасьпяхова.

Паведамляецца, што Agni-2 можа дасягаць цэлі на адлегласьці ня меней за 2 тысячы кілямэтраў і зьяўляецца часткай індыйскай праграмы ядзернага стрымліваньня. Два папярэднія выпрабаваньні, якія прайшлі летась, былі няўдалыя.
XS
SM
MD
LG