Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анкара лічаць, што Іран можа пайсьці на пагадненьне


Турэцкія афіцыйныя крыніцы паведамляюць, што пагадненьне па іранскай ядзернай праграме можа стаць рэальнасьцю. Паводле міністэрства замежных спраў гэтай краіны, пра афіцыйнае пагадненьне аб новай зьдзелцы можа быць аб’яўлена ўжо сёньня.
Напярэдадні ў Тэгеран, дзе адбываюцца перамовы з удзелам бразыльскага прэзыдэнта Лулы да Сільвы прыбыў турэцкі прэм’ер Рэджэп Эрдаган.
Раней Масква і Вашынгтон заявілі, што гэтыя трохбаковыя перамовы з’явяцца апошняй іранскай магчымасьцю пазьбегнуць больш жорсткіх міжнародных санкцыяў.
XS
SM
MD
LG