Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў наведае Кіеў


Сёньня ва ўкраінскую сталіцу з двухдзённым візытам прыбудзе расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў. Чакаецца, што пад час яго перамоваў з украінскім калегам Віктарам Януковічам размова пойдзе і аб агучанай раней Масквой прапанове аб аб’яднаньні кампаніяў Газпром і "Нафтагаз Украіны”.

Як падаюць назіральнікі, пасьля прыходу на прэзыдэнцкую пасаду Віктара Януковіча сёлета ў лютым, стасункі паміж Масквой і Кіевам значна палепшыліся. Тым часам апазыцыя абвінавачвае свайго кіраўніка ў здачы ўкраінскага сувэрэнітэту.
XS
SM
MD
LG