Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры Турэччыны, Бразыліі і Ірану абмеркавалі ядзерную праграму Тэгерану


Турэччына і Бразылія наблізіліся да пагадненьня з Іранам, якое можа спыніць канфлікт вакол праблемы ядзерных распрацовак Тэгерану.

Міністар замежных спраў Турэччыны Ахмэт Давутолгу заявіў, што перамовы ў Тэгеране з удзелам прэзыдэнтаў Ірана і Бразыліі і прэм’ер-міністра Турэччыны працягваліся васемнаццаць гадзін. Гаворка ідзе пра перадачу ядзернай сыравіны для ўзбагачэньня ў Турэччыну. Гэта паставіць ядзерную праграму Ірану пад кантроль міжнароднай супольнасьці.

Афіцыйнае рашэньне будзе паведамлена сёньня.

Турэччына і Бразылія з’яўляюцца непастаяннымі членамі Рады Бясьпекі ААН і выступаюць супраць больш жорсткіх санкцыяў да Ірану у сувязі зь яго адмовай ад супрацоўніцтва ў ядзернай галіне.
XS
SM
MD
LG