Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Турцыі не паехаў у Азэрбайджан


Прэм'ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган адклаў заплянаваны на заўтра візыт у Азэрбайджан, каб прыняць удзел у перамовах у Тэгеране.

Па дадзеных крыніцы ў турэцкім кіраўніцтве, Эрдаган быў запрошаны для ўдзелу ў абмеркаваньні іранскай ядзернай праграмы разам прэзыдэнтам Бразыліі Луісам Інасіу Лула да Сілвай, які знаходзяцца зь візытам у Іране.

Турцыя і Бразылія – выступаюць супраць ініцыятывы ўзмацніць санкцыі ў дачыненьні да Ірану за яго адмову супрацоўнічаць з сусьветнай супольнасьцю па сваёй ядзернай праграме.

Шэраг заходніх краінаў, у тым ліку ЗША, падазраюць Іран у спробах стварыць ядзерную зброю. Тэгеран гэта адмаўляе.
XS
SM
MD
LG