Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель заклікала да ўніфікацыі эканомік краінаў эўразоны


Канцлер ФРГ Ангела Мэркель заявіла, што стабілізацыйны пакет у трыльён даляраў для падтрымкі краін эўразоны толькі дапаможа ім выйграць час, і заклікала да больш жорсткага рэгуляваньня фінансавага рынку.

Выступаючы на кангрэсе прафсаюзаў у Бэрліне, Мэркель адзначыла, што неабходна пераадолець вялікія адрозьненьні, якія падзяляюць сёньня эканомікі краінаў эўразоны.

"Мы толькі выйгралі час, каб загладзіць адрозьненьні ў канкурэнтаздольнасьці ды дэфіцыце бюджэтаў асобных краінаў эўразоны", – сказала Мэркель.
XS
SM
MD
LG