Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bitish Petroleum паспрабавала спыніць уцечку нафты


Кампанія Bitish Petroleum сёньня распачала новую спробу спыніць уцечку нафты з сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы.

Інжынэры кампаніі здолелі зьмясьціць у сьвідравіну трубу і адвесьці газ, які атрымалася запаліць над паверхняй. Нафта таксама часткова трапіла ў трубу, але вывесьці яе на паверхню пакуль не ўдалося. Хоць апэрацыю прыйшлося часова прыпыніць, кампанія лічыць, што чарговую спробу можна назваць посьпехам.

Нягледзячы на тое, што спэцыялісты сьцьвярджаюць, што нэгатыўнае ўзьдзеяньне нафтавай плямы на навакольнае асяродзьдзе пакуль мінімальнае, пагроза патэнцыйнай катастрофы для шэрагу тэрыторый Луізіяны, Алябамы ды Місысыпі захоўваецца.
XS
SM
MD
LG