Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францужанка Клятыльда Рэйс вызвалена зь іранскай турмы


Сёньня на радзіму зь Ірану вярнулася францужанка Клатыльда Рэйс, якая знаходзілася пад сьледзтвам па абвінавачваньні ў шпіянажы. 24-гадовая выкладчыца была арыштаваная падчас аднаго з апазыцыйных выступаў у Іране супраць вынікаў чэрвеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў. Яе прысудзілі да 10 гадоў турмы, аднак потым меру пакараньня замянілі на штраф у 285 тыс. даляраў.

Па вяртаньні ў Францыю Рэйс сустрэлася з прэзыдэнтам Нікаля Сарказі, які падзякаваў за садзейнічаньне ў яе вызваленьні лідэраў Бразыліі, Сэнэгалу ды Сірыі.

Парыж абвяргае здагадкі аб пагадненьні зь іранскімі ўладамі, у тым ліку ў сувязі зь нядаўняй адмовай французскім судом экстрадаваць у ЗША іранскага інжынэра, абвінавачванага ў незаконных пастаўках электроннага абсталяваньня арміі Ірану.
XS
SM
MD
LG