Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як падае брытанскае выданьне The Guardian, строгія ісламскія парадкі Арабскіх Эміратаў, насамрэч ўсяго толькі падман. Дзяржава нібыта закрывае вочы на 30 тысяч прастытутак (паводле неафіцыйных падлікаў) з Украіны, Беларусі, Расеі, Казахстану, Азэрбайджану, іншых рэспублік былога СССР. Паколькі афіцыйна прастытуцыя ў Эміратах забароненая, тарыфы на паслугі працаўніц сэкс-індустрыі дастаткова высокія.

Журналіст распавядае, як у бары аднаго зь пяцізоркавых гатэляў да яго падсела бляндынка ў вечаровай сукенцы зь вялікім дэкальтэ. Яна прадставілася Джэні, сказала, што прыехала сюды зь Беларусі і спакойна заявіла, што займаецца прастытуцыяй.

“За кароткі час нашай размовы дзяўчына зь Менску прапаноўвала мне самыя разнастайныя паслугі цягам ночы. Усё гэта ў брытанскім эквіваленце каштавала прыкладна 500 фунтаў”, піша журналіст і дадае: “Гэта было крута, нават вышэй за суму, якую б я заплаціў, жывучы ў іншым, самым люксусным, дубайскім гатэлі. Я адхіліў гэтую прапанову”.

Аўтар адзначае, што ў кожным дарагім дубайскім гатэлі дзяўчат падобных беларусцы Джэні процьма.

“Але ж, заўважае ён, гэта не квартал чырвоных ліхтароў Амстэрдаму ці Reeperbahn ў Гамбургу. Усё адбываецца ў Эміратах, дзе жанчыны мусяць закрываць свае твары, дзе заходнюю сямейную пару могуць арыштаваць і кінуць у турму за публічны пацалунак”.

Як піша The Guardian, колькі дакладна замежных прастытутак у Дубаі ацаніць цяжка. Самі ўлады, якія безумоўна, валодаюць сытуацыяй, ніколі ня будуць выдаваць падобныя лічбы. Паводле нядаўніх неафіцыйных ацэнак, гэты паказчык складае прыкладна 30 тысяч на пры агульнай колькасьці дубайскага насельніцтва ў 1,5 мільёна чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG