Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афганістане нямецкі канвой трапіў у засаду


У Афганістане нямецкі канвой трапіў у засаду талібаў. Гэта адбылося ў паўночнай афганскай правінцыі. Па дадзеных камандаваньня міжнароднымі сіламі ў Афганістане, нямецкая калёна выйшла з-пад агню бяз стратаў. Разам з тым, прэс-сакратар талібаў Забіўла Маджахед заявіў, што накіраваным выбухам быў зьнішчаны адзін нямецкі танк, і ўвесь яго экіпаж загінуў. Паводле паведамленьняў крыніц у NATO, за мінулыя суткі на поўдні Афганістану ўпалі два верталёта. У абодвух выпадках вайскоўцы ў якасьці афіцыйнай прычыны спаслаліся на тэхнічныя непаладкі.
XS
SM
MD
LG