Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Швэцыі арыштаваныя падпальшчыкі дома карыкатурыста


У Швэцыі паліцыя арыштавала двух зламысьнікаў, якія ў пятніцу ўвечары паспрабавалі падпаліць дом мастака-карыкатурыста Ларса Вілкса, які атрымаў сусьветную ды скандальную вядомасьць як аўтар карыкатураў з выявай прарока Мухамэда.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, арыштаваныя – 21-гадовы выхадзец з Косава і яго 19-гадовы саўдзельнік.

У момант злачынства самога Вілкса дома не было. Сёньня мастак заявіў, што мае намер хавацца – у сувязі са спробай падпалу яго жытла і нападу на яго самага некалькі дзён таму, калі ён выступаў з публічнай лекцыяй.
XS
SM
MD
LG