Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце колькасьць ахвяраў пратэстаў у Тайляндзе


У Тайляндзе, паводле апошніх дадзеных, у выніку сутычак маніфэстантаў зь сіламі правапарадку 30 чалавек загінулі, 230 чалавек атрымалі раненьні.

Урад Тайлянду ўвёў надзвычайнае становішча яшчэ ў 5-ці правінцыях. Гэта, акрамя Бангкоку ды яшчэ 16-ці рэгіёнаў, у якіх рэжым надзвычайнага становішча ўжо дзейнічае. Пра гэта паведаміў урадавы цэнтар па выкананьні надзвычайнага становішча. Усяго ў Тайляндзе 76 правінцый. Надзвычайны рэжым уведзены, у асноўным, на паўночным усходзе краіны, дзе большая частка насельніцтва падтрымлівае апазыцыйны рух "чырвоных кашуляў".

XS
SM
MD
LG