Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцый на Дзень салідарнасьці не было


Дзень салідарнасьці, сьнежань 2008
Дзень салідарнасьці, сьнежань 2008

Плянавалася, што 16 траўня пройдуць акцыі салідарнасьці, каб нагадаць, што ў беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзяцца вязьні сумлення і не расьсьледуюцца справы зьніклых. Аднак паводле журналістаў, акцый салідарнасьці ў Менску не было.

У зьняволеньні знаходзяцца ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімер Асіпенка, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі.

У Беларусі па-ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненьні ў 1999-2000 гадах лідэраў апазыцыі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, прадпрымальніка Анатоля Красоўскага і журналіста Дзьмітрыя Завадзкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG