Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пералік галасоў у Іраку нічога не зьмяніў


Пералік галасоў, пададзеных на ўсеагульных выбарах у Іраку 7 сакавіка, не прывёў да пераразьмеркаваньня парлямэнцкіх месцаў, заявілі ў выбаркаме краіны.

"Колькасьць месцаў засталася ранейшай", – сказаў Саад Раві, адзін з дзевяці членаў Незалежнай вышэйшай выбарчай камісіі.

Такім чынам, пераможцам застаецца экс-прэм'ер Аяд Алауі і яго блёк "Аль-Іракія", што першапачаткова атрымаў 91 мандат і апярэдзіў кааліцыю "Дзяржава закону" дзейнага прэм'ера Нуры Малікі, якая заваявала 89 месцаў.

Ні Алауі, ні Малікі ня здолелі атрымаць абсалютную большасьць месцаў, неабходных для фармаваньня ўраду.
XS
SM
MD
LG