Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вульканічны попел зь Ісьляндыі зноў перашкаджае авіяпералётам


Попел ад ісьландзкага вулькану прыводзіць да новых збояў у паветраным злучэньні некаторых эўрапейскіх краінаў.

Сёньня на некалькі гадзіньў затрымліваюцца палёты ў аэрапорце Белфаст і некаторых іншых раёнах Паўночнай Ірляндыі.

Авіяцыйныя службы Вялікабрытаніі абвясьцілі, што з поўдня да вечара мясцовага часу будуць перапыненыя палёты на поўначы Англіі.

У сярэдзіне красавіка воблака вульканічнага попелу, распаўсюдзіўшыся над Эўропай, выклікала буйныя перабоі ў міжнародных паветраных зносінах.
XS
SM
MD
LG