Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве прэзэнтавалі “Бардаў Свабоды”


У Магілёве 14 траўня адбылася прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “Барды Свабоды”. У грамадзкі цэнтар “Кола” паслухаць жыўцом бардаўскія песьні з аднайменнай перадачы беларускай службы Радыё Свабода прыйшлі тры дзясяткі чалавек. Для іх сьпявалі магілёўскія музыкі Ігар Мухін, Павал Пастухоў, Васіль Аўраменка, ды мянчук, аўтар перадачы й праекту “Барды Свабоды” Зьміцер Бартосік.

Як і водзіцца ў бардаў іх песьні на прэзэнтацыі суправаджаліся камэнтарамі і шматлікімі адхіленьнямі. Музыкі ня толькі сьпявалі, але й разважалі пра ролю бардаўскай песьні ў беларускай культуры.

Ігар Мухін: “Вам ня зьдзерці Пагоні”


Першаму па волі Зьмітра Бартосіка давялося выступаць і разважаць барду Ігара Мухіну. Пачаў ён з сумнага – зь песьні “Да сустрэчы…”. Яе музыка напісанай пасьля моўнага рэфэрэндуму і прысьвяціў забароненай “Пагоні”. Скончыў жа выступ бард – аптымістычна. Песьняй, пра, тое, за што даюць кватэры ў БНФ.

Павал Пастухоў – бард-рыцар з гітарай


Сум Ігара Мухіна разбавіў рыцарскімі балядамі Павал Пастухоў. Не зычліўцам беларускамоўнай бардаўскай песьні ён прыгразіў, што мультымэдыйны дыск -- сьведчаньне таго, што у Беларусі ёсьць ня толькі барды, але й цэлы бардаўскі рух.

Васіль Аўраменка: “Барды заўжды на вастрыні жыцьця“”


Васіль Аўраменка свой выступ пачаў з разважаньняў пра адметнасьць беларускамоўнай бардаўскай песьні:

“Паколькі такія песьні запатрабаваныя ў таталітарных грамадзтвах, то яны і ў нас яшчэ нейкі час будуць надзвычай актуальнымі, застануцца на вастрыні жыцьця. Шмат у чым заслуга менавіта бардаў у тым, што людзі даведаліся пра існаваньне такой цьвердзі як Беларусь”.

Пасыл Аўраменкі падтрымаў й Зьміцер Бартосік:

Зьміцер Бартосік


“Праект “Барды Свабоды” лепшы доказ таго, што людзі імкнуцца самавыяўляцца з дапамогай беларускай мовы. Вось гэта як раз і ня здолелі выбіць зь людзей. На дыску абсалютна розныя людзі -- і інжынэры, і студэнты й мэдыкі. Адзінае чаго шкада, што ў вялікай бардаўскай тусоўцы дагэтуль няма сваёй сур’ёзнай пляцоўкі, якія некалі былі. Былі ж цудоўныя фэстывалі ў Менску, у Магілёве. Вось гэтага шкада”.



“Барды “Свабоды” ўжо чацьверты мультымэдыйны дыск Беларускай службы “Радыё Свабода”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі”.

На мультымэдыйным дыску “Барды Свабоды” акрамя гутарак і песень 50-ці бардаў, сабраныя PDF-вэрсіі ўсіх кніг з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG