Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мэксыцы зьнік былы кандыдат на прэзыдэнта


У Мэксыцы зьнік пры таямнічых абставінах былы кандыдат на прэзыдэнта краіны. Аўтамабіль Дыега Фэрнандэса дэ Сэваласа быў знойдзены ў цэнтральным штаце Керэтаро, і, як паведамляецца, вакол былі выяўленыя сьляды гвалту.

Мясцовыя СМІ прыводзяць супярэчлівыя зьвесткі аб тым, што здарылася.

Дэ Сэвалас зьяўляўся кандыдатам на пасаду прэзыдэнта краіны ў 1994 годзе ад кіроўнай ў той час Партыі нацыянальнага дзеяньня. З тых часоў ён заставаўся уплывовым палітычным дзеячом Мэксыкі.

69-гадовы палітык быў сэнатарам, кангрэсмэнам, а таксама пасьпяховым адвакатам, які выйграў некалькі гучных справаў.
XS
SM
MD
LG