Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыхільнікі Бакіева заяўляюць аб працягу акцыяў пратэсту


У Кіргізстане прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева заявілі пра намер працягваць акцыі пратэсту супраць новага кіраўніцтва краіны.

У камітэце, створаным для падтрымкі былога кіраўніка дзяржавы, цьвердзяць, што падчас непарадкаў у Джалал-Абадзе 14 траўня прыхільнікі Бакіева не ўжывалі зброі. Часовы ўрад Кіргізстану раней заяўляў, што сярод пацярпелых ёсьць людзі, якія атрымалі агнястрэльныя раненьні.

У выніку сутыкненьняў ў Джалал-абадзкай вобласьці прыхільнікаў і праціўнікаў былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева ў пятніцу загінулі два чалавекі, каля 60-ці былі параненыя. Сёньня кіргіскія ўлады заявілі, што сытуацыя на поўдні краіны нармалізавалася.
XS
SM
MD
LG