Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таліне паставілі помнік камінару


У Старым горадзе Таліна сёньня адкрыўся помнік камінару, паведамляе DELFI. Паводле мэра эстонскай сталіцы Эдгара Савісаара, камінар на пляцы Кар’явярава – гэта адзін з талінцаў, які сымбалізуе працавітасьць і гасьціннасьць жыхароў гораду.

“Згодна з павер’ем, – заўважыў Савісаар, – дотык да камінаравага гузіка прыносіць шчасьце. Але камінары – народ рухавы. За імі цяжка пасьпець, каб ухапіць за гузік. Цяпер у кожнага талінца і госьця сталіцы ёсьць магчымасьць ухапіцца за гузік, які прыносіць шчасьце і выкананьне жаданьняў”.
XS
SM
MD
LG