Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі падпалілі дом аўтара карыкатур на прарока Мухамада


Невядомыя паспрабавалі падпаліць дом швэдзкага мастака Ларса Вілкса – аўтара скандальных карыкатур на прарока Мухамада. Самога Вілкса ў момант нападу не было дома.

У 2007 годзе Ларс Вілкс апынуўся ў цэнтры міжнароднага скандалу пасьля публікацыі ў швэдзкай газэце “Nerikes Allehanda” карыкатуры на прарока Мухамада як ілюстрацыі да артыкулу аб самацэнзуры і свабодзе рэлігіі. Публікацыя выклікала пратэст з боку мусульманскіх дзяржаваў, а сам Вілкс змушаны цяпер жыць пад аховаю ў сувязі зь неаднаразовымі пагрозамі фізычнай расправы.
XS
SM
MD
LG