Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэмэран і Карзай спаткаліся ў Лёндане


У Лёндане адбыліся перамовы прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэйвіда Кэмэрана з прэзыдэнтам Аўганістану Хамідам Карзаем. Паведамляецца, што бакі дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж краінамі. Прадстаўнікі новага брытанскага ўраду раней заяўлялі, што Аўганістан застанецца адным з прыярытэтных кірункаў замежнай палітыкі краіны.

Цяпер у Аўганістане ў складзе міжнароднай кааліцыі служаць звыш дзевяці тысяч брытанскіх вайскоўцаў. З пачатку баявых дзеяньняў супраць талібаў у 2001 годзе загінулі больш як 280 брытанцаў.
XS
SM
MD
LG