Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў процістаяньня ў Бангкоку вырасла да 24-х


У Бангкоку трэція суткі працягваецца процістаяньне антыўрадавых дэманстрантаў з войскамі. У выніку актаў гвалту пачынаючы з чацьвярга ня менш як 24 чалавекі загінулі, больш за 170 былі параненыя.

Удзельнікі пратэстаў, забарыкадаваўшыся ў лягеры ў цэнтры Бангкоку, дабіваюцца адстаўкі прэм’ер-міністра Абхісіта Вэтчачывы і правядзеньня датэрміновых выбараў. Улады не ідуць на перамовы з дэманстрантамі. Армія Тайлянду паведаміла сёньня пра ўвядзеньне “забароннай зоны” ў цэнтры Бангкоку, каб прымусіць тым самым разысьціся прыхільнікаў апазыцыі.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў і маніфэстантаў, і ўлады Тайлянду ўстрымацца ад гвалту, каб не дапусьціць новых ахвяраў процістаяньня.
XS
SM
MD
LG