Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ацалелы ў авіякатастрофе хлопчык вярнуўся ў Нідэрлянды


У Амстэрдам сёньня вярнуўся 9-гадовы Рубэн ван Асоў – адзіны, хто выжыў у катастрофе пасажырскага самалёта ў Трыпалі 12 траўня.

У авіякатастрофе загінулі 103 чалавекі – сярод іх бацькі і брат Рубэна. У лібійскую сталіцу зь Нідэрляндаў па хлопчыка прыляцелі яго цётка зь дзядзькам. Яны зьвярнуліся да журналістаў з просьбаю не забывацца аб праве на прыватнае жыцьцё і паважаць пачуцьці дзіцяці, што перажыло трагедыю.

Ахвярамі катастрофы лайнэра Afriqiyah Airways, прычыны якой дасюль невядомыя, сталі грамадзяне дзевяці краін, бальшыня зь іх – падданыя Нідэрляндаў.

XS
SM
MD
LG