Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паліцыя ў Тбілісі разагнала адвакатаў


У Тбілісі паліцыя зьнесла намёт адвакатаў, якія на працягу траіх сутак праводзілі мітынг ля будынку парлямэнту, патрабуючы ўнесьці папраўкі ў выбарчы кодэкс Грузіі. Адвакаты цьвердзяць, што паліцыянты ня мелі права спыняць акцыю, таму што яна была санкцыянаваная ўладамі.

Удзельнікі пратэсту маюць намер у нядзелю аднавіць мітынг, патрабуючы правесьці ў краіне пазачарговыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Раней патрабаваньні ўнесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства падпісалі 500 адвакатаў. Сярод прапанаваных зьменаў – увядзеньне абавязковых відэаздымкаў на ўсіх выбарчых участках, а таксама адкрыты доступ да ўсіх зьнятых матэрыялаў.
XS
SM
MD
LG