Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран гатовы выпусьціць францускую настаўніцу на волю


Адвакат францускай асыстэнткі настаўніка Клятыльды Рэйс, якая была арыштаваная па абвінавачаньні ў шпіянажы ў часе спрэчных выбараў у Іране, заявіў, што справа яго падабароннай завершаная: ужо ў нядзелю зь яе будуць зьнятыя абвінавачаньні і яна будзе апраўданая.

Рэйс, якой інкрымінавалі ўдзел у змове з мэтай дэстабілізацыі сытуацыі ў Іране, была вызваленая з турмы пад заклад і з таго часу знаходзіцца на тэрыторыі францускай амбасады ў Іране.
XS
SM
MD
LG