Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абураны дзеяньнямі нафтавых кампаніяў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з рэзкай крытыкай на адрас нафтавых кампаніяў BP, Transocean і Halliburton, якія маюць дачыненьне да буйнамаштабнага разьліву нафты ў Мэксыканскай затоцы. Паводле Абамы, кожная з кампаніяў толькі перакладае на іншых адказнасьць, і ўсё гэта нагадвае дурны спэктакль. Абама выказаў сваё абурэньне ў сувязі з такімі дзеяньнямі і пацьвердзіў свой намер заклікаць кампаніі да пакрыцьця экалягічных выдаткаў у адпаведнасьці з заканадаўствам ЗША.
XS
SM
MD
LG