Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падвысіў ліміт зьнешняга доўгу да 11 млрд. даляраў


Указ № 245, у якім зацьверджаны ў бюджэце 2010 ліміт зьнешняга дзяржаўнага доўгу падвышаецца на 16% з 9,5 млрд. да 11 млрд. даляраў, быў падпісаны 13 траўня 2010 году.

Паводле стану на 1 красавіка 2010 году зьнешні дзярждоўг Беларусі ацэньваўся на 8.451 млрд. даляраў. Падвышэньне ліміту да 11 млрд. даляраў азначае, што да канца году ўлады краіны маюць намер пазычыць на зьнешніх рынках і ў міжнародных фінансавых арганізацыяў пад дзяржаўныя гарантыі парадку 2,5 млрд. даляраў. Гаворка ў першую чаргу ідзе аб крэдытах у рамках новай праграмы з МВФ і разьмяшчэньні дзяржаўных аблігацыяў (эўрабондаў), паведамляе АФН.

Указ быў падпісаны на другі дзень працы чарговай місіі МВФ у Менску, у той час як прадстаўнікі фонду далі выразна зразумець, што гатовыя супрацоўнічаць зь беларускімі ўладамі ў рамках новай праграмы stand-by.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG