Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уцалелага пасьля авіякатастрофы хлопчыка даставяць на радзіму


Дзевяцігадовы галяндзец Рубэн, адзіны, якому ўдалося выжыць у выніку авіякатастрофы ў Трыпалі, будзе накіраваны дадому ў суправаджэньні яго сваякоў і лекара, паведамілі ў МЗС Нідэрляндаў. На просьбу блізкіх хлопчыка, на вачох якога пры катастрофе самалёта загінулі бацькі, брат і 100 іншых пасажыраў, дакладны час сёньняшняга прылёту і назва галяндзкага аэрапорту не называецца. МЗС Нідэрляндаў заклікаў СМІ паважаць недатыкальнасьць прыватнага жыцьця.
XS
SM
MD
LG