Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразыльскі прэзыдэнт паспрабуе пераканаць Тэгеран


Масква і Вашынгтон маюць сумнеў, што Тэгеран можа пазьбегчы чарговых санкцыяў ААН у сувязі зь яго ядзернай праграмай. Пра гэта заявіў у Маскве расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў у часе сустрэчы з бразыльскім калегам Луісам Інасіё Лула да Сылва. Кіраўнік Бразыліі, які зьбіраецца ў нядзелю наведаць Тэгеран, спадзяецца пераканаць іранскія ўлады адмовіцца ад ядзернай праграмы. Расейскі прэзыдэнт ацаніў імавернасьць посьпеху місіі да Сылвы на 30%.

Тым часам дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Вашынгтон у адваротным выпадку выступіць за чарговы раўнд санкцыяў ААН супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG