Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіны і Анкара хочуць палепшыць стасункі


Грэцыя і Турэччына, якія некалькі разоў былі блізкія да вайны цягам апошніх 50 гадоў, пагадзіліся паспрабаваць зьмякчыць напружанасьць. У часе наведаньня Афінаў турэцкім прэм'ер-міністрам Эрдаганам абодва бакі падпісалі двухбаковыя пагадненьні па пытаньнях турызму, энэргетыкі, навакольнага асяродзьдзя, спыненьня хвалі незаконных нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у Грэцыю з Турэччыны.
XS
SM
MD
LG