Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адбылося сумеснае пасяджэньне ўрадаў Грэцыі і Турэччыны


У Афінах адбылося сумеснае пасяджэньне ўрадаў Грэцыі і Турэччыны, якое ягоныя ўдзельнікі назвалі “гістарычным”.

Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган прыбыў у Грэцыю ў суправаджэньні дзесяці міністраў і некалькіх дзесяткаў бізнэсоўцаў.

На перамовах абмяркоўваліся пытаньні эканамічнага супрацоўніцтва і пэрспэктывы скарачэньня выдаткаў на абарону, у сувязі з паляпшэньнем узаемаадносінаў паміж краінамі. Грэцыя і Турэччына з’яўляюцца членамі НАТА, аднак адносіны паміж імі доўгі час заставаліся напружанымі, у першую чаргу з прычыны кіпрскай праблемы.
XS
SM
MD
LG