Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абласны суд ня вызваліў Георгія Станкевіча ад штрафу


Георгі Станкевіч
Георгі Станкевіч

Віцебскі абласны суд прызнаў слушным рашэньне Бешанковіцкага раённага суду, які прысудзіў вясковаму настаўніку штраф за распаўсюд уласнага выданьня.


Настаўнік, паэт і бард Георгі Станкевіч спадзяваўся аспрэчыць пастанову райсуду, згодна зь якой ён мусіць сплаціць 700 тысяч штрафу за нібыта незаконны распаўсюд газэты «Крывінка».

Спадар Станкевіч выдае «Крывінку» ўжо шосты год, прычым накладам 299 асобнікаў і за ўласныя сродкі. Газэта не зьяўляецца пэрыядычным выданьнем, для якога патрэбна рэгістрацыя ў Міністэрстве інфармацыі. Тым ня менш у абласным судзе патлумачылі, што выдаваць такую газэту можна, а вось распаўсюджваць — не: для гэтага трэба рэгістравацца ў якасьці прыватнага прадпрымальніка і атрымліваць адмысловую ліцэнзію на распаўсюд.

Выдавец «Крывінкі» кажа, што цяпер будзе пісаць скаргу ў Вярхоўны суд.

Георгі Станкевіч — сябар руху «За свабоду». Ён адзначае, што пільная цікавасьць да ягонага выданьня зьявілася пасьля таго, як ён стаў кандыдатам у дэпутаты мясцовага Бешанковіцкага райсавету. Урэшце ў савет абралі праўладнага канкурэнта спадара Станкевіча, а вынікам судовага разбору стаўся адміністрацыйны штраф за незаконны распаўсюд «Крывінкі», у якой актывіст піша пра праблемы свайго раёну.

Паводле Георгія Станкевіча, накладзены на яго штраф — гэта амаль паўтара настаўніцкія заробкі. Таму выплаціць яго праблематычна.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG