Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Атунбаева заявіла, што рыхтавалася вяртаньне Бакіева


Сёньня на экстраным пасяджэньні часовага ўраду Кіргізстану прагучала інфармацыя, што беспарадкі на поўдні краіны фундаваў старэйшы сын Бакіева – Марат, які на гэтыя мэты перавёў 1 мільён даляраў. Гэтую інфармацыю агучыў Кенешбек Душэйбаеў, які выконвае абавязкі кіраўніка кіргізскіх спэцслужбаў. Кіраўніца часовага ўраду Роза Атунбаева, камэнтуючы сытуацыю на поўдні краіны, у інтэрвію радыё «Эхо Москвы» выказала меркаваньне, што выступы прыхільнікаў Бакіева павінны былі расчысьціць шлях да вяртаньня на радзіму зрынутага прэзыдэнта, што нібыта плянавалася на 17 траўня. « Мы не дадзім ім ажыцьцявіць свае замыслы», сказала Атунбаева.
XS
SM
MD
LG