Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гей-прайд у Менску ўсе ж адбудзецца


Арганізатары гей-прайду заявілі, што шэсьце, заплянаванае на 15 траўня і забароненае ўладамі, усё роўна адбудзецца. Пра гэта было абвешчана на прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася сёньня ў Менску.


Пра месца і час правядзеньня параду паведамяць дадаткова. На дадзены момант інфармацыя застаецца закрытаю, дзеля таго каб пазьбегнуць сілавога разгону акцыі супрацоўнікамі міліцыі.

Таксама арганізатары асьцерагаюцца сутычак з тымі, хто з уласнай ініцыятывы хоча расправіцца зь людзьмі, якія адкрыта дэманструюць сваю сэксуальную неардынарнасьць.

Адкрыцьцё Славянскага гей-прайду адбудзецца сёньня ўвечары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG