Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сутыкненьнях у Кіргізстане загінуў чалавек


Паводле Міністэрства аховы здароўя Кіргізстану, адзін чалавек загінуў і яшчэ 37 былі параненыя ў часе сутыкненьняў паміж прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева і тымі, хто падтрымлівае часовы ўрад.

Страляніна здарылася, калі прыхільнікі цяперашняй улады вызвалялі будынак мясцовай адміністрацыі ў Джалал-Абадзе ад тых, хто падтрымлівае Бакіева. Яны занялі будынак учора.

Раней сёньня быў вызвалены будынак адміністрацыі ў горадзе Ош.

Амбасада ЗША ў Бішкеку выказала занепакоенасьць з нагоды "страляніны і іншай палітычна матываванай напружанасьці ў Ошы і Джалал-Абадзе".

XS
SM
MD
LG