Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане можа зьявіцца новая партыя


Туркмэнскі прэзыдэнт Гурбангулы Бердымухамэдаў заклікаў стварыць новую палітычную партыю ў Туркмэністане. Францускае агенцтва AFP цытуе ягоны выступ на сходзе 600 старшыняў плямёнаў у горадзе Дашагуз. "Мяркую, што Туркмэністан ужо гатовы да шматпартыйнай сыстэмы" і "парлямэнт можа стварыць закон аб палітычных партыях".
Бердымухамэдаў таксама заявіў на Радзе старэйшынаў, што новая партыя павінна быць аграрнай партыяй.

У дадзены момант Бердымухамедаў зьяўляецца кіраўніком адзінай партыі – кіроўнай Дэмакратычнай партыі, якая паўстала на базе савецкай Камуністычнай партыі ў 1991 годзе.
XS
SM
MD
LG