Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе амбасады, апроч амбасады Беларусі, працуюць у Бішкеку ў ранейшым рэжыме.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Кіргізстану.

Нагадаем, амбасадар Беларусі ў Кіргізстане Віктар Дзенісенка і ўсе супрацоўнікі амбасады адкліканыя ў Менск. Паводле беларускага МЗС, гэта абумоўлена пытаньнямі бясьпекі.

"Нашы дыпляматы адкліканыя не як мера ў адказ, не як дэмарш, а выключна ў мэтах бясьпекі нашых людзей", — сказаў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Афіцыйны Менск праінфармаваў кіргіскі бок аб тым, што пасол Беларусі вылецеў у Менск для кансультацый.

Нагадаем, сваякі загінулых падчас красавіцкіх падзеяў грамадзянаў Кіргізстану праводзілі пікеты каля амбасады Беларусі ў Бішкеку з патрабаваньнем экстрадыцыі К.Бакіева.
XS
SM
MD
LG