Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура Кіргізстану не атрымала адказу зь Менску


Курмабек Бакіеў

Курмабек Бакіеў

У Генэральнай пракуратуры Кіргізстану паведамілі, што пакуль не атрымлівалі адказу ад Генэральнай пракуратуры Беларусі адносна экстрадыцыі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Запыт на экстрадыцыю быў накіраваны кіргіскім бокам 6 траўня.

Прадстаўнік Генпракуратуры Беларусі Пётар Кісялёў сказаў, што адказ пакуль не дасланы, бо запыт ад кіргіскіх калегаў цяпер разглядаецца.

"Запыт прыйшоў па факсе, тры старонкі. Усяго ён 18 старонак. Вось гэтыя 18 павінны падысьці. Хаця і цяпер гэты запыт разглядаецца, ён паўнавартасны".

Нагадаем, Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.
XS
SM
MD
LG