Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане пратэставалі супраць замежных вайскоўцаў


На ўсходзе Аўганістану жыхары сотняў кішлакоў сёньня блякавалі дарогі і падпальвалі аўтамабільныя пакрышкі. Такімі дзеяньнямі яны выказвалі незадаволенасьць дзеяньнямі замежных войскаў. НАТО і аўганскае камандаваньне пацьвердзілі, што ў часе праведзенага напярэдадні рэйду былі забітыя восем ваеўнікоў.

Агенцтва Reuters перадае пра сутычкі паміж паліцыяй і пратэстоўцамі ў правінцыі Нангархар. Мясцовыя жыхары кідалі камяні ў вайскоўцаў. Паведамляецца, што адзін з пратэстоўцаў быў застрэлены.
XS
SM
MD
LG