Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дапаможа Беларусі пры ўмове новай праграмы з МВФ


Эўразьвяз пацьвердзіў гатоўнасць прадаставіць Беларусі макрафінансавую дапамогу пры ўмове рэалізацыі новай праграмы stand-by з МВФ.

"Былі прынятыя ўсе меры па падрыхтоўцы пакета макрафінансавай дапамогі для Беларусі, але, як і ў выпадках з многімі іншымі краінамі, магчымасьць яе прадастаўлення зьвязаная з наяўнасьцю падпісанай праграмы з МВФ".

Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне і Беларусі Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра, паведамляе Інтэрфакс.

Адной з умоў прадастаўленьня дапамогі зьяўляецца "выніковасьць працы дзяржавы па рэфармаваньні фінансава-эканамічнага сэктару". Ён дадаў, што прадастаўленьне фінансавай падтрымкі зьвязанае з дасягнутымі поспехамі у гэтым працэсе.

У межах праграмы stand-by, якая доўжылася са студзеня 2009 года па красавік 2010 года, МВФ выдаў Беларусі 3,6 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG