Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі прэм'ер пачынае візыт у Грэцыю


Турэцкі прэм'ер-міністар Рэджэп Таіп Эрдаган прыбывае сёньня зь візытам у Грэцыю, дзе ён спадзяецца адкрыць "новую эру" ў стасунках паміж дзьвюма краінамі. Эрдагана суправаджаюць 10 міністраў, якія прымуць удзел у першым паседжаньні на высокім узроўні "рады супрацоўніцтва". Мэтай – усталяваньне больш шчыльных дачыненьняў.

Краіны спрачаюцца з прычынаў падзелу на грэцкую і турэцкую часткі выспы Кіпр і межаў у Эгейскім моры, аднак цягам апошніх гадоў стасункі паміж Турэччынай і Грэцыяй паляпшаюцца. Напярэдадні двухдзённага візыту Эрдаган заявіў, што ён выступае за пагадненьне аб скарачэньні выдаткаў на ўзбраеньне з Грэцыяй, якая цяпер змагаецца з фінансавым крызысам.
XS
SM
MD
LG