Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайляндзкае войска страляла па апазыцыянэрах


У Тайляндзе працягваецца супрацьстаяньне паміж уладай і апазыцыяй. Мінулай начы ў цэнтры Бангкоку войскі адкрылі агоньі па прыхільніках апазыцыі і выкарыстоўвалі сьлезацечны газ. Імгненнай дакладнай інфармацыі пра ахвяры ці параненых не было.

Усяго ад пачатку пратэстаў апазыцыі 12 сакавіка загінулі каля 30 чалавек і сотні былі параненыя.

Паўстанцы дамагаюцца адстаўкі прэм'ер-міністра Абхісіта Ветчачывы і вяртаньня да ўлады былога кіраўніка ўраду Таксіна Чынавата, зрынутага ў выніку ваеннага перавароту ў 2006 годзе.
XS
SM
MD
LG